Гавораць ваўкі
Ваўкі з Беларусі
Некалькі ваўкоў ходзяць са спецыяльнымі ашыйнікамі з GPS-перадатчыкамі і перасылаюць каардынаты блукання па лесе даследчыкам. Кропкі наносяцца на інтэрактыўную карту, а самыя цікавыя гісторыі з жыцця драпежнікаў публікуюцца ў «Воўчым блогу».
Што рабіць зімой у лесе? Ні грыбоў, ні ягад... Адны ваўкі. Так! Менавіта — ваўкі! І мы прыдумалі выдатны план таго, як правесці з імі незабыўныя выходные. Далучайся! Аууууу!
Жыхар вёскі Грабаўка Гомельскай вобласці расказаў журналісту tut.by пра тое, што страціў цэлы статак коз праз ваўкоў. Нібыта драпежнікі прыдушылі 13 коз, прычым есці іх не сталі. Мы з'ездзілі на месца, каб разабрацца ў тым, што здарылася. Публікуем факты, якіх не было ў першакрыніцы, але якія дазваляюць лепш разгледзець праўду.
Воўк, якога адлавілі непадалёк ад Букчы, атрымаў імя Максім. Малады, узростам каля года, актыўны воўк — такіх яшчэ называюць прыбылымі, названы ў гонар Максіма Бялоцкага, палявога супрацоўніка АПБ, актыўнага ўдзельніка праекта vouk.by, які заўчасна памёр у траўні 2020 года.
Несколько лет назад по интернету разлетелся снимок большой волчьей стаи из канадского национального парка Вуд-Баффало. Его обсуждали и репостили специалисты в области дикой природы и просто пользователи соцсетей. Распространяли фотографию и бизнес-тренеры разного толка для иллюстрации своих идей. О чём рассказывает популярный снимок и из-за чего собственно спор? Собрали для вас основные версии.
Моцны, смелы воўк-адзінец, які разлічваецца за сваю незалежнасць халоднымі зімнімі вечарамі – растыражаваны вобраз з фільмаў і кніг. Але час прызнаць – для фразеалагізма пра чалавека, які прызвычаіўся дзейнічаць самастойна, абралі не таго звера.
Ничто не раскрывает поразительную коммуникацию волков в стае лучше, чем процесс охоты. Представьте: вы член дружного волчьего семейства. Время добывать пропитание. Как будем действовать?