Апошнія навіны

Вітаем на тэрыторыі ваўкоў!

Гэты блог расказвае пра шэрых драпежнікаў, якія жывуць у Белавежская пушчы. Ці варта ваўкоў баяцца і ў лес не хадзіць? Уся праўда — толькі і ў нас! :)

Некалькі ваўкоў ходзяць па Белавежскай пушчы са спецыяльнымі ашыйнікі з GPS-перадатчыкамі і перасылаюць каардынаты блукання па лесе даследчыкам. Кропкі наносяцца на інтэрактыўную карту, а самыя цікавыя гісторыі з жыцця драпежнікаў публікуюцца ў “Воўчым блогу“.

Папуляцыйная экалогія воўка вывучаецца ў рамках пяцігадовай Міжнароднай прыродаахоўнай праграмы ў падтрымку запаведнасці, якую ў 2013 годзе падпісалі нацыянальны парк “Белавежская пушча” , грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Франкфурцкае заалагічнае таварыстваа (Германія). Назіранне за ваўкамі з дапамогай спецыяльных ашыйнікаў – толькі адзін з метадаў даследавання.

Да гэтага яшчэ ў 2014 годзе ў Белавежскай пушчы былі ўстаноўлены 14 фотапастак , якія спрацоўваюць на цяпло цела і робяць фотаздымкі і відэазапісы звяроў. Паглядзець самыя цікавыя кадры можна на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”.

Задача праекта па вывучэнні ваўкоў – атрымаць дадзеныя па экалогіі ваўкоў. Як яны перамяшчаюцца, харчуюцца, даведацца пра зносіныў зграі і паміж зграямі. Усвядоміць іх месца ў экасістэме Белавежскай пушчы і зразумець, як на існаванне ваўкоў уплывае запаведны рэжым і абмежаванне гаспадарчай дзейнасці. На час правядзення даследавання ў пушчы ўсталяваны мараторый на паляванне на ваўкоў, каб засцерагчы памечаных жывёлін ад знішчэння.

Другая задача праекта – расказаць шырокай грамадскасці пра значнасць гэтых жывёл у прыродзе і важнасць іх ахоўвання.

Падпісвайцеся на “Воўчы блог” – каб першымі даведвацца пра навіны жыцця таямнічых шэрых драпежнікаў з Белавежскай пушчы!

Героі праекту

Віктар Фенчук

каардынатар праграмы

Франкфуртскае заалагічнае таварыства / Ахова птушак Бацькаўшчыны

Аляксандр Пекач

адлоў ваўкоў і праца з фотапасткамі

Ахова птушак Бацькаўшчыны

Аляксей Буневіч

навуковае суправаджэнне

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Мікалай Чэркас

праца з фотапасткамі

Ахова птушак Бацькаўшчыны

Дзмітрый Шамовіч

адлоў ваўкоў

біёлаг, спецыяліст па крупным драпежнікам