23 снежня 2020Максім
Пазнаёмся — воўк Максім!
Воўк, якога адлавілі непадалёк ад Букчы, атрымаў імя Максім. Малады, узростам каля года, актыўны воўк — такіх яшчэ называюць прыбылымі, названы ў гонар Максіма Бялоцкага, палявога супрацоўніка АПБ, актыўнага ўдзельніка праекта vouk.by, які заўчасна памёр у траўні 2020 года.