Апошнія навіны

02лістапад

Памылка ў паведамленні пра гібель ваўка Міхася

Воўк Міхась забіты ва Украіне – вестка пра гэта разышлася шырока, і многія паспачувалі нашаму герою. Але гісторыя пачала развівацца далей, і ва ўкраінскіх СМІ паднялася хваля абвінавачвання валынскіх леснікоў у тым, што ваўка падстрэлілі яны.

Сябры нашай праграмы

Нацыянальны парк “Белавежская пушча”
Белавежская пушча — адзін з самых буйных лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён у адносна непарушаным стане. У беларускай частцы, а таксама на прылеглых землях створана Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” плошчай у 150 069 га.
Франкфурцкае заалагічнае таварыства
Адна з найстарэйшых прыродаахоўных арганізацый у Еўропе, заснаваная ў 1858 годзе. Прыярытэтам дзейнасці таварыства з'яўляецца прасоўванне ідэй захавання дзікай прыроды ў Германіі і значных месцах для дзікай прыроды па ўсім свеце.
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Грамадская арганізацыя працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Асноўнымі мэтамі АПБ з’яўляюцца захаванне біялагічнай разнастайнасці і заахвочванне насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.