На наш заклік прыдумаць імя для шэрай пушчанская дамы вы, шаноўныя чытачы, адгукнуліся як мае быць. Агулам мы атрымалі пад сотню варыянтаў імя для нашай ваўчыхі, сярод іх былі і класіныя беларускія (Кася, Адэля, Уршуля) і замежныя (Грэйс, Астрыд і нават Фрэд!), і дзіўныя (Малекула, Цукерка, Шэрая Зорачка): нам нават шкада, што абраць з іх давядзецца толькі адно.
Па выніках найпапулярнейшымі, якія нам адсылалі не адзін раз, а таксама тымі, якія апынуліся самымі залайканымі (дзіўнае слова, але што паробіш) сталіся наступныя варыянты:

Уршуля

Воля

Шэда 

Завея

Кася 

Такім чынам мы снова заклікаем вас дапамагчы нам абраць тое адзінае імя, якое найбольш пасуе нашай воўчай ледзі. Галасаваць можна Укантакце, у Facebook і Instagram!