Навінаў ад ваўка Мікола мы не бачылі даўно і нават пачалі за яго непакоіцца. Рэч у тым, што Мікола самы малады з нашых “шэрых герояў” і знаходзіцца ў найбольшай зоне рызыкі — маладыя ваўкі выжываюць далёка не заўжды, асабліва калі яны адзіночкі, якія не маюць уласнай зграі.

 

Аднак нашыя спецыялісты знайшлі чарговую крыніцу харчавання Міколы: воўк знайшоў парэшткі аленя. Заўважым, што Мікола сам упаляваць аленя не змог, такое не заўжды атрымліваецца нават у дарослых ваўкоў. Тым не менш некалькі дзён Мікола вяртаўся да парэшткаў.