Восенню 2015 года ў Белавежскай пушчы стартаваў праект па вывучэнні папуляцыі ваўка з дапамогай GPS-ашыйнікаў: мы пазначылі пяць ваўкоў, якіх адлавілі на тэрыторыі парка.

GPS-ашыйнікі з'явіліся адносна нядаўна, але іх ужо актыўна выкарыстоўваюць па ўсім свеце. Для Белавежскай пушчы такі праект рэалізаваны ўпершыню. 

Пры фінансавай падтрымцы Франкфуртскага Заалагічнага Таварыста былі набытыя GPS-ашыйнікі вядомай нямецкай фірмы VECTRONIC Aerospace. Ашыйнікі разлічаныя на два гады працы: яны перадаюць  GPS-дадзеныя пры дапамозе  GSM-сувязі раз на семь гадзінаў. А пасля двух гадоў выкарыстання аўтаматычна адшчоўкваюцца, так што ваўкам не даводзіцца насіць іх усё жыццё. А самі ашыйнікі, пасля замены зарадных элементаў, можна выкарыстоўваць наноў.

У беларускіх ваўкоў няпростыя ўмовы існавання, і не ўсе удзельнікі нашага праекта змаглі дажыць да канца назіранняў: у жывых засталіся толькі дзве ваўчыхі.

Ваўчыха, яадлоўленая ва ўрочашчы "Дакудава", атрымала ашыйнік GPS 16957 і ўвесь час траплялася нам на камеры, у сувязі з чым мы мелі якасныя фота. 

 

 

 

Дзякуючы ашыйнікам і камерам-фотапасткам атрымалася здабыць унікальныя фота і даведацца, што нашая ваўчыха стварыла пару разам з яшчэ адным нашым ваўком, пазначаным ашыйнікам жоўтага колеру, але без GPS.

У лістападзе 2017 года фотапастка ізноў зафіксавала нашую пару — ваўчыха была ўжо без ашыйніка: нашыя назіранні як раз падыходзілі да фінала. 

Другая ваўчыха, што пражыла ўвесь тэрмін даследванняў, была адлоўлена намі ў Броўскім лясніцтве на поўначы Белавежскай пушчы і атрмылы GPS-ашыйнік пад нумарам 16956.

Яна таксама рэгулярна трапляла ў аб'ектыў фотапастак, і, як высетлілася, уваходзіла ў "Немяржанскую" зграю.

 

Найчасцей мы назіралі яе з двума іншымі ваўкамі.  

 

У снежні 2017 года яна таксама трапіла ў фотапастку, але ўжо без ашыйніка. 

 

У 2017 годзе мы пазначылі GPS-ашыйнікамі яшчэ пяць ваўкоў, за жыццём і прыгодамі якіх вы можаце сачыць на сайце vouk.by.

Александр Пекач