Не ваўкамі адзінымі жыве пушча, і сёння мы хочам пазнаёміць вас з хіба самай загадкавай драпежніцай Белавежскай пушчы. Нашаму назіральніку Аляксандру Пекачу пашчасціла не толькі сустрэць, але і сфатаграфаваць рысь.

 

"Звычайна рысь хаваецца ад чалавека, таму зіма - гэта адзін з найлепшых перыядаў, каб знайсці нейкія прыкметы яе жыццядзейнасці, - кажа Аляксандр. — Зараз справа ідзе да сакавіка, і ў рысяў "перыяд любві". Насамрэч, рысь можа жыць побач з чалавекам, але ніколі не трапіцца на вочы. У пушчы яе не так і шмат, і рысь застаецца мала вывучанай".

Фота рысі з зімовай пушчы зроблена ледзь не ўпершыню, але часам драпежніца трапляе ў фотапасткі. Вось свежае фота пушчанскай прыгажуні.

 

На відэа можна ўбачыць, як рысь меціць сваю тэрыторыю, што характэрна для канца зімы, калі ў жывёлы пачынаецца гон.

 

"Пушча вельмі пасуе рысі, - кажа Аляксандр. - Ёй падабаюцца вялікія лясныя масівы, некранутыя, дзе можна вывесці патомства. А Белавежская пушча якраз падыходзіць па гэтых паказчыках".

Фота - Аляксандр Пекач