Чым харчуюцца нашыя ваўкі найчасцей за ўсё загадка, але нашыя пушчанскія спецылісты-назіральнікі могуць даць адказ і на гэтае пытанне. Так былі знойдзеныя парэшткі аленя, які стаў навагоднім пачастункам для ваўка Алеся. Што праўда, воўк адзіночка, якім ёсць Алесь, не змог бы самастойна забіць дарослага аленя, гэта не заўжды атрмліваецца нават у зграі шэрых драпежнікаў.
Але звярніце ўвагу, якой рознай можа быць Пушча — неспакойны зімовы пейзаж і парэшткі аленя ствараюць сапраўдную гатычную атмасферу: вось так разнастайна выглядае побыт нашых шэрых сяброў.

Фота Аляксандра Пекача