Воўк Руды, якога мы ад самага пачатку акрэслілі дамаседам, відаць, вырашыў даказаць, што ён таксама можа і любіць вандраваць. Некалькі дзён Руды правёў ля польскай мяжы і вось акурат на Каляды перасёк яе, што праўда, досыць хутка вярнуўся. Пакуль нашыя спецыялісты не могуць дакладна сказаць, ці Руды адзіночка, ці ўсё ж такі адносіцца да зграі з пяці-шасці ваўкоў. Магчыма, ён проста карыстаецца рэшткамі здабычы зграі.