Імя для нашай ваўчыхі ўрэшце абранае. Галасаванне сярод чытачоў сайтаў vouk.by і "Аховы птушак Бацькаўшчыны" доўжылася болей за тыдзень. Барацьба за канчатковае імя для нашай шэрай прыгажуні пайшла настолькі востра, што мы нават прыемна здзівіліся. Нагадаем, мы мелі пяць варыянтаў імені, якія прыдумалі вы. Вынікі галасавання выглядаюць так:

Кася - 34 галасы

Воля - 54 галасы

Шэда - 66 галасоў

Уршуля - 70 галасоў

Завея - 78 галасоў

Магчыма, такая чаканая зіма паўплывала, але нашая ваўчыха завецца цяпер Завея. Дарэчы, менавіта гэтае імя стала лідарам ва ўсіх сацсетках!

Сачыце надалей за  прыгодамі Завеі на сайце vouk.by, а прыгоды чакаюцца: рэч у тым, што Завея не воўк-адзіночка, а ўваходзіць у зграю. Астатнія цікавосткі з яе жыцця чакайце неўзабаве.