ШТО БУДЗЕМ РАБІЦЬ

27 лютага асаблівая ноч — Ноч ваўкоў. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны"  збірае ўсіх, хто любіць гэтых містычных драпежнікаў, каб правесці яе разам.

План такі:

14:30 - слухаем гісторыі пра ваўкоў ад даследчыкаў з усяго свету.

19:00 - ідзём з гідамі ў лес шукаць ваўкоў, іх сляды і выконваць заданні воўчага квэста.

21:00 - збіраемся ля вогнішча, каб падзяліцца ўражаннямі і павыць на поўню.

Зразумела, можна падоўжыць сабе адпачынак і застацца ў адной з аграсядзібаў яшчэ і ў нядзелю. Тым больш што выканаць увесь ваўчыны квэст падрыхтаваны арганізатарамі за адзін вечар наўрацці ўдасца. У мінулым годзе ніхто не пашкадаваў.

КУДЫ ЕХАЦЬ

Галоўны штаб — аграсядзіба Жаркаўшчына ў Белавежскай пушчы. Тут нашыя гіды, якія ўсё-ўсё ведаюць пра воўка, правядуць вас па іх сцежках і раскажуць, як шэрым жывецца ў пушчы і ці такія ўжо яны страшныя на самой справе.

Але ў гэтым годзе «Ноч ваўкоў» праходзіць па ўсёй Беларусі. Па-першае, сустрэча з навукоўцамі адбудзецца online. Па-другое, мы дамовіліся з гаспадарамі сядзіб, каб яны правялі «воўчыя экскурсіі». Мы адзначылі такія сядзібы на мапе, каб табе было лягчэй выбраць.

ЯК ДАЛУЧЫЦЦА

1. Рэгіструйся, каб атрымаць доступ да лекцый замежных спікераў.

2. Замаўляй сядзібу, аплочвай пражыванне.

3. 27 лютага будзь гатов_ы(ая) далучыцца да вялікай ваўчынай зграі.

Памятай: ваўкам холадна ў лесе. Чым больш людзей прыедзе — тым ім будзе цяплей.