У супрацоўнікаў службы аховы межаў Літвы ўсё часцей атрымліваецца зафіксаваць жыццё жывёльнага свету на камеры відэаназірання, якія прызначаны для адсочвання кантрабандыстаў.

На камеры відэаназірання пагранслужбы ў Друскінінкай трапіў воўк, які гнаў ахвяру з Беларусі.

«На літоўскай мяжы няма недахопу ў падзеях - тут часта бываюць кантрабандысты і іншыя правапарушальнікі», - напісалі ў каментарах на старонцы ў сацсетках супрацоўнікі ведамства.

Ці атрымалася ваўку на гэты раз паабедаць і на тэрыторыі якой краіны - засталося за кадрам.

Паводле Sputnik.by