Недалёка ад вёскі Броўск, на начных кропках Рудага, нашы даследчыкі знайшлі рэшткі маладога аленя. Маладыя алені - гэта асноўная здабыча ваўкоў у Белавежскай пушчы. Пакуль нам не вядома, Руды ходзіць адзін ці з ватагай, таму дакладна адказаць, сам ён забіў гэтага аленя, ці з сваёй ватагай цяжка. Будзем чакаць новых звестак з кропак і надыходу снегу.