Воўк Міхась не перастае здзіўляць назіральнікаў. Адлоўлены на поўначы Белавежскай пушчы, Міхась абследваў усю тэрыторыю запаведніка, а пасля рушыў на поўдзень. Першы раз мы здзівіліся, калі воўк перайшоў беларуска-украінскую мяжу і пэўны час жыў на тэрыторыі Украіны. аднак пасля кароткага вяртання ў Беларусь, воўк мала таго, што ізноў перасёк мяжу, але і дабег ледзь не да Ковеля. 

Не спыніўшыся і тут, наш Міхась, якога даследчыкі не дарма празвалі вандроўнікам, адправіўся ўжо ў Польшчу, дзе знаходзіўся болей за два тыдні. Большую частку часу воўк прабавіў у запаведніку Стшэлецкі Лясы, што праўда, робячы вылазкі ў заходнім кірунку, але вяртаючыся на ўжо звыклае для сябе месца. Сувязь з Міхасём перыядычна перарывалася, таму новым здзіўленнем стала вяртанне ваўка... ва Украіну. Відавочна, што стварыць сям'ю ў Стшэлецкіх Лясах у Міхася не атрымалася.

Зараз Міхась блукае недалёка ад Валадымера-Валынскага. Пра далейшыя прыгоды шэрага вандроўніка неўзабаве чытайце на Vouk.By.