Валынскае абласное ўпраўленне лясной і паляўнічай гаспадаркі правяло ўнутранае расследаванне і паведаміла, што не мае дачынення да гібелі ваўка Міхася: за мінулы квартал тут не было застрэлена ніводнага ваўка.

У сувязі з гэтым мы хочам сказаць, што ў матэрыяле на vouk.by пра гібель Міхася ва Украіне адбылася ненаўмысная памылка, якая прывяла да няправільнай інтэрпрэтацыі інфармацыі. Матэрыял не казаў, што Міхася забілі леснікі, але падача інфармацыі сапраўды магла даць падставы для такой інтэрпрытацыі.

Vouk.by выказвае ў сувязі з непаразуменнем сваё шкадаванне. Мы адправілі ў Валынскае АУЛПГ ліст з тлумачэннем сітуацыі.

Вось што мы ведаем дакладна: што воўк Міхась быў забіты каля кропкі з каардынатамі (Lat 50.96997 Lng 24.13577) і што дата яго гібелі 13 верасня.

 

Мы сочым за сітуацыяй, і калі атрымаем больш інфармацыі пра абставіны гібелі Міхася, мы яе абавязкова апублікуем.

 

Каманда праекта vouk.by.