Днямі пушчанскія фотапасткі зафіксавалі нашага Алеся. Звычайна ён бадзяецца на самоце, без зграі. Стары воўк вандруе на поўдзень Белавежскай пушчы ў адзіноце. Гэта вельмі ўплывае на яго меню: нападаць на буйную жывёлу не рызыкуе, а вось з’есці забітую кімсьці зусім не супраць. Час ад часу яму трапляюцца і рэшткі звяроў, што загінулі. Памятаеш, як не вельмі прывабна выглядаў кабанчык, адзін з яго абедаў?

 

Так і тут: прайшоўся шэры на слядах алянух. І пакуль застаўся разгублены: моцы хапаць жывое наўрад ці хопіць.