Максім быў душой праекта, нездарма яго называлі Максім Воўк. У яго быў свой блог на Youtube і ў Інстаграм, дзе ён дзяліўся гісторыямі аб сваім палявым жыцці. Ён перажываў кожны выпадак несправядлівага стаўлення да дзікай жывёлы, мабыць, нават больш, чым калі б гэта мела дачыненне да яго самога.
Каманда Воўчага блога разлічвае, што памяць пра калегу, увасобленая ў жывым і вольным зверы, распаўсюдзіцца на многія кіламетры і надоўга замацуецца ў сэрцах людзей.
Мы назіраем за ваўком Максімам на Палессі пры дапамозе GPS-аброжкаў у межах праекта АПБ "Палессе - дзікая прырода без межаў". Першыя сігналы мы ўжо атрымалі і збіраем новыя дадзеныя. Хутка на сайце!
Воўк Максім
Лапы ваўка Максіма пад час адловаў