На адной з першых кропак Міколы былі знойдзены астанкі маладога аленя.Менавіта алені і з'яўляюцца асноўным харчаваннем ваўкоў. Мікола, гэта малады воўк гэтага года нараджэння. Забіць сам аленя ён канешне ж не можа.Ён павінен быць са сваёй ватагай, ці хадзіць па пушчы за сваёй сям'ёй. Менавіта гэта мы і збіраемся высветліць і паведаміць вам.