Воўк Міхась, адлоўлены ў кастрычніку, на поўначы нацыянальнага парку "Белавежская пушча" у Броўскім лясніцтве нечакана для нас усіх 25 лістапада адправіўся ў вандраванне на поўдзень нацыянальнага парку. Увесь час мы пільна глядзелі за яго вандраваннем і вось сягоння здарылася тое, чаго мы і не чакалі. Міхась перайшоў мяжу Беларусі з Украінай.