Воўк Міхась нагуляўшыся па Украіне рушыў на польскую тэрыторыю. Зараз воўк ужо трэці дзень даследуе Лясы Стшэлецкі – лясны комплекс на польска-украінскай мяжы, які з’яўляецца часткай сеткі Natura 2000 — ахоўных прыродных участкаў на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза.

Да таго ж Лясы Стшэлецкі – буйны птушыны запаведнік, дзе ў вялікай колькасці жыве такая птушка як малы арлец. Большая частка лясоў – хвойныя і нагадваюць родную для Міхася пушчу. Магчыма менавіта таму воўк часова спыніў вандроўку. Мы не выключаем, што Лясы Стшэлецкі змогуць стаць новым домам для ваўка-вандроўцы.