Мы тут у лесе, вядома ж, каляндар не перакідваем, але вясны чакаем не менш за цябе. Ды і ў пушчы снег патрохі сыходзіць, покрыва ляжыць пухнатым дываном толькі ў самых гушчарах, дзе вершаліны дрэў не пускаюць глыбока сонечныя прамяні. Вось тут, дзе мы са зграяй ходзім, дзе жывем.

Час ад часу праходзім па межах і пакідаць свае адзнакі. Адзнакі гэтыя наўрад ці чалавек заўважыць, а вось чужы воўк – адразу! Ведаеш, гэта як праца, якую заўжды трэба выконваць рупліва і дасканала, бо ад гэтага залежыць, як і што мы будзем есці, ці будзе ў нас увогуле ежа, ці здолеем заваліць якога аленя. Часцей за ўсё зграя “трымае” пэўную тэрыторыю. Мы даглядаем даволі вялікі кавалак пушчы, таму быць сабранымі.

І каб працаваць суладна, трэба мець энергію. На страўнік, які песні пяе, спадзявацца не можам. Вось таму сёння ўпалявалі маладога аленя і падсілкаваліся смачным мясам.

 

Хуценька паелі і адышлі на паўтара кіламетры ўбок, у ціхае месцейка на адпачынак – на балота Глыбокае. Да свайго “стала” мы яшчэ вернемся заўтра, каб даесці.