Прыйшоў час падзяліцца з табой навіною: у маіх бацькоў з’явіліся ваўчаняты. Шасцёра спрытнюг!

Спачатку я трымалася ўдалечы ад логава, але мінула паўтара месяца, малыя падраслі, і мы з братамі і сёстрамі прыйшлі на дапамогу маці: малодшым трэба ўсё больш мяса.

Хадзем, пазнаёмлю цябе з імі!

Тут, на поўначы балота Дзікога, у гэтым прыгожым сасновым бары – наша логава.

 

Непрыкметна пад ялінкаю відаць адзін з уваходаў у логава.

Мая маці “зрабіла рамонт” у старым жытле лісіц – атрымалася ўтульная воўчая нара. 

Месца зручнае: і ежы хапае, і ад смагі не пакутуем.

Вось сюды мы ходзім ватагай на вадапой – гэта ўсяго за дзвесце метраў ад логава. 

 

Каб здабыць ежу, далёка бегаць не трэба. Вось, усяго за пяць кіламетраў ад логава ўдалося паабедаць алянухай. Хапіла на некалькі разоў!

 

Вось тут было нашае застолле.

 

Так што жывем у пастаянным клопаце, але сыта.

 

Раскажы пра папаўненне ў нашай ватазе сябрам – падзяліся з імі спасылкай на Воўчы блог!

 

Воўчы блог увайшоў у Топ-10 найлепшых сайтаў байнэта!  Змагаемся за перамогу - падтрымай ваўкоў голасам!