Узімку ды ўвесну я шмат хваласпеваў склала нашым пушчанскім балотам – памятаеш? Па замерзлым балоце перасоўвацца было лягчэй, але і цяпер, калі вады зрабілася шмат, мы не пакідаем нашых балотаў і любімых астраўкоў.

 

Вады мы не баімся. Бачылі неяк здалёк гэтых смешных вучоных, што спрабуюць сачыць за намі: яны ішлі па нашым балоце, акунуўшыся па самы пуп. Дзе ім набрацца такога спрыту і лёгкасці, як у нас!

Вы, людзі, улетку раз’язджаецеся па дачах ці пляжах, а мы вось адпачываем тут, на балотах. Адпачываем ад зімовай беганіны. Асалода! Не трэба больш вандраваць у пошуках ежы на доўгія адлегласці. На балоце шмат зялёнай ежы для ласёў, аленяў, казуль.

А гэта значыць, шмат ежы для мяне і ватагі!

Упаляваць аленя нам тут яшчэ зручней, чым узімку. Ляжа той адпачыць, а мы схаваемся ў высокай балотнай траве, ціхенька падкрадземся і…

 

Хочаш раскасказаць пра мае летнія прыгоды сябрам? Падзяліся гэтай спасылкай.

Воўчы блог - сярод найлепшых сайтаў байнэта!