Воўк Такая займаў маленькі востраў на заходнім узбярэжжы Канады і быў кумірам мільёнаў людзей па ўсім свеце. На працягу апошніх чатырох гадоў да фан-клуба незвычайнага драпежніка далучаліся новыя і новыя людзі. Напрыканцы сакавіка жыццё ваўка абарвалася, але, як кажуць, памяць аб ім застанецца з намі на доўгія гады. Сабралі для вас вартыя ўвагі біяграфічныя звесткі пра неверагоднага Такаю. 

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram

Takaya. Lone coastal wolf. A survivor. An inspiring INDIVIDUAL top predator. Perhaps if those killing wolves as part of the planned BC wolf cull could know this wolf they would understand that they are gunning down, trapping and poisoning individuals. Not simply controlling a population! Some reasons to voice opposition to the proposed kill of over 80% of wolves in interior and northern BC in order to save the endangered caribou: it isn’t based on sound science and will not necessarily improve recovery; habitat protection is more essential; other predators also prey on caribou not only wolves; it’s inhumane and causes indefensible suffering to INDIVIDUAL creatures. Please stop this persecution by letting the BC government know you oppose it. Send to: caribou.recovery@gov.bc.ca #savebcwolves #survival #salishsea

Публикация от Takaya (@cher_wildawake)

Воўк Такая — прадстаўнік нешматлікай групы марскіх ваўкоў, што жывуць на ўзбярэжжы Канады і маюць асаблівы рацыён. У Такаі ён цалкам складаўся з цюленяў, ласося ды малюскаў.

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram

ALONE! INSPIRING! Seal Hunting Wild Sea Wolf. This wolf has become “my world” for the past five years. I’ve spent thousands of hours observing and documenting his life. He trusts me and has let me share his world. He lives alone at the edge of his ecological niche in a small group of islands where there are no deer or other land mammals. With no other wolves for company, this wolf had to learn how to hunt seal in order to survive. He’s been living there successfully for 7 years. An inspiring story of survival, resilience and adaptation. If you want to learn more go to the journal Ecology volume 100 January 2019 https://esajournals.onlinelibrary.wiley.com/tic/19399170/2019/100/1 #natgeo100contest #ecology #lonewolf #seawolf

Публикация от Takaya (@cher_wildawake)

Жыццё на востраве з абмежаванай расліннасцю і акружаным салёнай вадой падштурхнула ваўка да незвычайнай вынаходлівасці ў пошуках прэснай вады. У асабліва засушлівыя дні ён рыў глыбокія лункі ў зямлі і такім чынам атрымліваў неабходную вільгаць. 

Такая прыйшоў на востраў у 2012 і не пакідаў яго так доўга, як ніхто раней у гісторыі назіранняў за ваўкамі. Адзіноцтва жывёлы і абмежаваная плошча, у якой яно існавала (у 10 разоў меншая за нармальную), рабіла Такаю гэтакім загадкавым пустэльнікам.  

Ніхто дакладна не ведае, што прывяло ваўка на востраў. Але дакладна вядома, што каб трапіць туды яму прыйшлося праплыць не менш за 3,2 кіламетра. 

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram

Wet wild wolf. Just emerged from an early morning swim between five islets. #wildwolf #wolfswim #seawolf #salishsea #wolf #wolves #wilderness

Публикация от Takaya (@cher_wildawake)

Воўк вырашыў жыць асобна ад іншых ваўкоў, нягледзячы на тое, што на вялікай зямлі, суседнім востраве Ванкувер, ён мог бы сустрэць пару, кагосьці з прыкладна 250 насяляючых востраў ваўкоў. 

Ва ўзросце 11 гадоў, за некалькі месяцаў да забойства, адзінокі воўк упершыню за доўгі час скіраваўся ў марское падарожжа. У горадзе Вікторыя, найбліжэйшым да яго роднага вострава, ён толькі і паспеў, што прабегчы па вуліцах і парках і быў хутка нейтралізаваны з дапамогай медыкаментаў. 

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram

One wild wolf, many tracks! I love mud! It keeps tracks for a long time and shows how he moves back and forth across his territory. Almost always in a clockwise direction. But sometimes not. #wildwolf #lonewolf #salishsea #wolftracks

Публикация от Takaya (@cher_wildawake)

Пасля затрымання, ваўка вырашылі перасяліць, і не ў родныя мясціны, а ў лес, зусім не падобны да яго вострава. Туды, дзе расце шмат дрэваў, гуляюць ласі і алені. 

Відавочна, у незнаёмых абставінах воўк разгубіўся — ён забыў, як гэта есці тое, што звычайна ядуць ваўкі, і, што апынулася несумяшчальным з жыццём, што трэба трымацца далей ад паляўнічых. На востраве адзінай пагрозай для Такаі быў вецер ды аб’ектывы турыстаў, якія наведвалі востраў у краязнаўчых мэтах.

24 марта воўк Такая быў забіты. Апошнія крокі ён зрабіў усяго ў 30 мілях ад месца, дзе быў выпушчаны на волю пасля затрымання. 

Гісторыя адзінокага ваўка, які быў не такі як усе, працягвае натхняць і ўзрушваць людзей нават пасля яго смерці. Але калі ён быў жывы, то яго прыклад напаўняў сэрцы людзей спакоем і надзеяй на асабістыя сілы, асабліва тых, хто адчуваў сябе ў адзіноцтве. Ва ўмовах самаізаляцыі, у якой падчас пандэміі з нагоды распаўсюджання COVID-19 апынуліся мільёны людзей, здаецца, што Такая нібыта нешта ведаў і рыхтаваўся загадзя да таго, што людзям толькі прадбачылася адчуць. 

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram

A morning howl to the many commuter seaplanes that fly overhead.

Публикация от Takaya (@cher_wildawake)

Больш пра адзінокага ваўка можна даведацца ў блоге даўняй знаёмай Такаі, фатографа Шэрыл Аляксандар:

instagram.com/cher_wildawake/

facebook.com/takayalonewolf/

Фота вокладцы - WILD AWAKE IMAGES.