Ад нашага Алеся даўно не было навінаў — даследчыкі нават пачалі хвалявацца, ці не мае воўк праблем з харчаваннем. І вось на адной з лакацый Алеся, куды воўк вяртаўся некалькі разоў, назіральнікі знайшлі рэшткі самца аленя.

Варта заўважыць, што алень гэта заўжды прывабны трафей для паляўнічага, аднак самцы аленяў маюць адну асаблівасць: нават падстрэленыя, яны могуць адыйсці ад месца, дзе былі паранены, на некалькі сотняў метраў, а часам і на некалькі кіламетраў

 

Сам Алесь забіць дарослага самца аленя не мог: для адзінокіх ваўкоў гэта задача непасільная. І па парэштках добра бачна, што алень не быў забіты воўчай зграяй, бо здабыча не “расцягнутая” і знаходзіцца на адным месцы.