Воўк Міхась, здаецца, вырашыў, што ў "Воўчым блогу" ягоная роль — трэвэл-блогер. Павандраваўшы па Шацкім парку, што месціцца ва Украіне, Міхась вярнуўся ў Беларусь, і зараз даследуе Маларыцкі раён, мяркуючы па паказаннях з ашыйнікаў з вялікай цікавасцю і падрабязна. 
Да таго ж нагадаем, што Міхась актыўней за астатніх ваўкоў даследваў Белавежскую пушчу — прайшоў яе ад поўначы на поўдзень. Але, Міхась, там ёсць яшчэ шмат цікавага, таму заставайся лепей з намі.