Так выглядаюць вандроўкі Алеся

Добра паесці, калі ты адзін, бывае цяжка. У ватазе прасцей нападаць і смачней сілкавацца: заўжды свежае – толькі-толькі бегала. Але у мяне сваёй “сям’і” няма, таму мяне ногі кормяць. Жаліцца на адсутнасць ежы не буду, шмат вандрую па пушчы – заўсёды нешта знаходжу. Звычайна бяру тое, што ляжыць: ці сваёй смерцю падохла, ці паляўнічыя не сталі забіраць, ці рэшткі якія, з чужога сняданка…

Я ўвогуле па жыцці спяшацца не люблю. Навошта? Вось і з ежай так. Калі ўжо натрапіў на што, дык пасмакую ўволю. Чуў, называюць гэта моднымі словамі – slow food. Пакуль не з’ем, не пасунуся далей.

А ўжо наеўшыся смачнай аляняціны, можна і адпачыць. Як табе такі ўтульны выварацень?

 

Даведка

Алесь – воўк, які жыве і палюе без ватагі. Пры гэтым яго здольнасць шукаць здабычу здзіўляе ўсіх даследчыкаў. У любой частцы пушчы, дзе б ён ні быў, заўсёды знойдзе, чым пажывіцца. А па кропках з GPS-ашыйніка гэта вельмі добра відаць, бо як толькі Алесь штосьці знаходзіць з’есці, то трымаецца там некаторы час.