Не ведаю, ці варта пра такое расказваць табе, але ёсць у мяне вораг, якога я рэальна баюся. Я нават не падазраваў, што з ім пазнаёмлюся. І ніхто не папярэдзіў. І гэты вораг – холад. Маразы і ветруган зімой прымушалі мяне туліцца да самых нязвыклых месцаў. Даволі бадзёра распавядаў я пра свой гатэль з зоркамі ў сене, але гэта зусім не смешна – трэба кожную ноч шукаць сабе ўтульнае жытло. Варыянт на нашым пушчанскім рынку маёмасці знайсці можна, але вось з абсталяваннем звычайна горш. Ночыў я і пад густой ялінай, і ў вываратні дрэва.

А вось мая самая халодная ноч – было ніжэй за 22 градусы, здаецца, – прайшла ў лежбішчы дзіка. Прыйшлося гэтага іклатага выселіць. Вядома, “буржуйку” ён для мяне не ставіў, але і не трэба было. Яго ложак – проста цуд. Ляжанка глыбокая, сухая, на дзіва было шмат не сырой травы. Гэтае “гняздо”, відаць, было падрыхтавана для народзіў парасят жонкай дзіка. Яно тады мяне і выратавала.

Зранку сышоў адтуль на выццё зграі.