Добра памятую тую ноч: пасунуліся са сваімі, бадай, да самай дарогі. Дарога шырокая – у два скокі яе не перайсці. Удзень сюды мы не рушым – чаго на вочы чужым дарма пападаць. А вось ноччу амаль нікога тут няма – зрэдку жалезная махіна з выразнымі “вачыма” святла праедзе.

Але дакладана адзіны тлусты плюс у гэтага месца ёсць: сюды прыходзяць смачныя алені. Паплечнікі са зграі мне патлумачылі: алені цягнуцца да дарогі па прысмакі. Фу, іх пачастунак мне дакладна не даспадобы – гэта соль, якую сыплюць на дарогі. Напэўна, ім пасля зімы “вітамінаў” не хапае.

Ну і мы тут як тут. Адзін не выратаваўся. Смачна было.

Даведка

Зграя, з якой цягаецца Мікола, за гэтую зіму адпрацавала навыкі палявання. Для зграі найбольш зручны час палявання менавіта ноч. Менавіта пасля ночы даследчыкі з Белавежскай пушчы знаходзяць рэшткі раздзёртых звяроў. Цікава і тое, што апетыт зграі расце даволі хутка: раней здабычу маглі есці некальскі сутак, цяпер знішчаюць за ноч. Гэта можа быць звязана з рознымі прычынамі, у тым ліку і тым, што драпежнікі даўно не елі.