Ведаеш, ёсць ля нацпарка такія месцы, трапляць куды ніхто з нас не хоча. Тут шмат ваўкоў ужо загінула.

Памятаеш, распавядаў пра могільнік кароў? Дык бывае і іншая “лёгкая здабыча”, якая, праўда, можа каштаваць ваўкам жыцця.

На пэўныя кропкі па-за межамі запаведнай зоны паляўнічыя адмыслова прывозяць нешта для нас – напрыклад, парэшткі свойскай скаціны. Адзінокія ваўкі на такое ласыя – бягуць. Не тое, каб вельмі смачна было… Але дабрацца да такіх пачастункаў лёгка. Праўда, збегчы з такіх месцаў амаль не магчыма, бо там палюць на нас, схаваўшыся побач. Страляюць.

Мы, дзікія звяры, разлічваем, што чалавек будзе скіроўваць свой розум, каб абараняць нас, але пакуль атрымліваецца наадварот…

Даведка

Чалавек хітрэйшы за ваўка: чалавек кіруецца думкай, звер – інстынктамі. Таму чалавек заўсёды знойдзе спосаб перахітрыць ваўка, выцягнуть яго з лесу туды, куды зручна, каб падстрэліць. Вышка для паляванняў якраз такі прыклад “хітрай” прылады: чым вышэй яна ад зямлі, тым меншы шанец, што воўк пачуе ці ўнюхае чалавека. Крумкачы адразу злятаюцца з крыкамі на пакінутую чалавекам здабычу, падказываючы ваўку, што тут ёсць чым пажывіцца. Волк-адзіночка (такі, як Мікола) сам не ўпалюе буйную жывёліну, таму шукае “лёгкай” ежы і прыходіць сюды. У паляўничых тут адзіная мэта – ён. Для астатніх звяроў пагрозы няма, таму яны паводзяць сябе спакойна. Ваўка гэта падманвае: хай сабе ён і ўчуе слабы пах чалавека, але паводзіны іншых жывёлаў гавораць яму, што небяспекі няма. Вось так і сыходзяцца голад ваўка і хітрасць чалавека ў адной кропцы.