У канцы 2017 года воўк Руды, які абітаў у заходняй частцы Белавежскай пушчы, некалькі разоў перасякаў польскую мяжу, але заўсёды вяртаўся ў Беларусь. Аднак 6 студзеня воўк перасёк мяжу на большую дыстанцыю, чым звычайна, і рушыў на захад. Да здзіўлення назіральнікаў, воўк за два дні прайшоў амаль пяцьдзесят кіламетраў і зараз знаходзіцца недалёка ад Бельска-Падляскага. Што магло прымусіць драпежніка ўцячы з Беларусі? —Рэч у тым, што ваўкі - жывёлы тэрытарыяльная, іх не можа быць шмат на адным участку, — кажа вядучы навуковы супрацоўнік "НП Белавежская пушча" Аляксей Буневіч. — А ўчасткі ў ваўкоў досыць вялікія 40-50 квадратных кіламетраў. Мацёрыя ваўкі трымаюцца сваёй тэрыторыі, а маладыя шукаюць сваё месца, каб пазбегчы перанаселенасці. Таму гэты воўк зараз відавочна шукае сваю тэрыторыю, каб стварыць сям'ю і вызначыцца з далейшым месцам жыхарства. Ёсць верагоднасць, што яго нідзе не прымуць і ён вернецца назад у Беларусь. Сёлета мы памецілі ашыйнікамі маладых ваўкоў, якім мусяць рассяліцца, калі перадачыкаў не было, мы не маглі ведаць як гэтае рассяленне адбываецца, а цяпер бачым. Дарэчы, польскія ваўкі таксама да нас завітваюць.