Упершыню за болей чым сто год на тэрыторыі Бельгіі заўважылі ваўка - у Заходняй Еўропе гэтыя жывёлы знаходзяцца пад пагрозай знікнення праз паляванне на іх і росту гарадоў. Пра гэта са спасылкай на паведамленні прыродаахоўнай групы Landschap паведамляе Агенцтва France-Press.
Жывёла, заўважаная на поўначы Бельгіі ў пачатку студзеня, насіла ашыйнік з адмысловай пазнакай, а значыць, ужо было адзначана нямецкімі навукоўцамі. Тую ж жывёлу бачылі ў канцы снежня ў Нідэрландах, то бок воўк пераадолеў болей за 500 кіламетраў за дзесяць дзён.
На большай частцы Заходняй Еўропы ваўкі зніклі ў пачатку XX стагоддзя. Прычынай гэтага стала некантралюемае паляванне, індустрыялізацыя і рост гарадоў. Зрабілі свой “унёсак” і фермеры.
Аднаўленне колькасці ваўкоў пачалося пасля прыняцця ў 1979 годзе Бернскай канвенцыі аб ахове дзікай фауны і флоры. Тады гэтыя жывёлы з небяспечных драпежнікаў і ворагаў насельніцтва ператварыліся ў ахоўны від, найважнейшы элемент прыроднай спадчыны Еўропы».
Бельгія заставалася адзінай краінай кантынэнтальнай Эўропы, на тэрыторыі якой за гэты перыяд ваўкоў не бачылі ні разу.
Фота: WildFaces/Pixabay