Яны выпрацавалі свой энергетычны рэсурс і аўтаматычна адшпіліліся. Калі воўк пазбаўляецца ашыйніка, перадатчык адпраўляе свае каардынаты па сотавай сувязі супрацоўнікам, якія сачылі за перамяшчэннем драпежніка.

Мы ўжо знайшлі першы ашыйнік, яго насіў воўк Алесь.

 

 

Але не ва ўсіх кутках пушчы ёсць сотавая сувязь. Даводзіцца пеленгаваць сігнал з дапамогай радыёпрымача з антэнай накіраванага дзеяння (радыёпеленгатара). Так шукаюць сігнал у спартыўнай радыёпеленгацыі.

Мы здымем са знойдзеных ашыйнікаў інфармацыю, назапашаную за ўвесь перыяд назірання за міграцыяй ваўка. Так мы даведаемся пра сярэднюю хуткасць перамяшчэння драпежніка, яго сутачную актыўнасць, дазнаемся нават пра павароты яго галавы і іншыя рухі.

Калі перадатчык правераць, наладзяць і падсілкуюць яму батарэю, GPS-ашыйнікам можна будзе зноў пазначаць ваўка.

 

Спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Мікалай Чэркас