Нашыя ваўкі, здаецца, нейкім чынам сцямілі, што цяпер яны вядуць "Воўчы блог" — не дарма навукоўцы кажуць, што ваўкі нашмат разумнейшыя за сабак (хаця, здавалася б, куды ўжо?). Воўк Алесь, прыкладам, апошні час удала знаходзіць ежу, ператвараючыся ў такога сабе воўчага фуд-блогера.

Але цяпер яму пашанцавала асабліва: ён знайшоў аленя, які папаў у старую пятлю, непадалёк ад вёскі Папялева.Так як Алесь - воўк адзіночка, для яго гэта вельмі добрая знаходка. Тут ён можа карміцца шмат часу, таму зычым Алесю "смачна есці".