Воўк Міхась такі перайшоў дзяржаўную мяжу. Якім чынам? Прапоўз пад мяжой (прынамсі, так мяркуюць спецыялісты). Вандраваць, калі вы воўк значна прасцей, і гаворка ідзе нават не пра неабавязковасць штампаў у пашпарце. Пераход дзяржаўнай мяжы жывёламі — сітуацыя не новая. Але атрымліваецца не ва ўсіх.

Вось відэа, на якім мы бачым, як дзве казулю спрабуюць зладзіць міжнародны канфлікт, але бойцы перашкаджае мяжа Беларусі і Украіны (спойлер: прыйшоў воўк і навёў парадак) 

 

Куды лепей перасякаць мяжу (тым разам літоўска-беларускую) атрымліваецца ў дзікоў.


Таксама простых шляхоў не шукаюць бабры. Па-першае, пад мяжу яны могуць зрабіць падкоп, а калі з падкопам не атрымаецца, то мяжу можна проста з'есці.