У сістэме ашыйніка – два модулі: GPS і GSM.
GPS-модуль уключаецца па графіку і фіксіруе перамяшчэнні жывёлы.
GSM-модуль патрэбны для передачы інфармацыі: адзін раз на тры гадзіны фіксуецца кропка, такім чынам у выглядзе смс-паведамлення за суткі педадаецца 8 кропак.
У такім рэжымы працы батарэі хопіць на год. Потым ашыйнік аўтаматычна скінецца з жывёлы – спрацуе так званы drop off, гэта запраграмавана. Пасля гэтага даследчыкі атрымаюць каардынаты, дзе пакінуты ашыйнік, і забяруць яго. Насамрэч у ашыйніку куды больш інфармацыі пра актыўнасць ваўкоў, чым прыходзіць у смс-паведамленнях, і даследчыкі “дастануць” яе. Калі шэры звер няспешна хадзіў, калі бегаў, калі спаў – усё зафіксавана. Dropp off першага ашыйніка адбудзецца вясной.
Ашыйнікі з’явіліся ў Белурусі дзякуючы партнёрам прырододаахоўнага праекта – Франкфурцкаму заалагічнаму таварыству. Кошт аднаго ашыйніка – каля 3 000 еўра.
Даследаванне такога ўзроўню праводзіцца ў Белавежскай пушчы ўпершыню.