Я, як раней, адданая балоту: жыву і палюю тут, па-ранейшаму дапамагаю сваім бацькам даглядаць малых.

Памятаеш, я расказвала, як зручна тут паляваць на аленяў? Але імі я не абмяжоўваю сваё меню. У нас на балоце “закватараваліся” бабры. Як не наведацца ў іхнае пасяленне?

 

На гэтым балотцы было здорава адпачыць. Сыта, хораша. Вось, упалявала маладое бабраня і нават не змагла даесці. 

 

Але не турбуйся: у прыродзе нічога дарма не знікае. У нас тут сапраўдны “zero waste” – філасофія “нуль адкідаў”. Рэшткі гэтага маладога бабраняці за мной пад’елі арланы-белахвосты.

Спадабалася гісторыя Завеі? Падзяліся ёй з сябрамі!

 

Воўчы блог - сярод найлепшых сайтаў байнэта!