Уяві сабе такую сітуацыю. Ты, напрыклад, воўк. А каб пагружэнне было, скажам так, поўным, то ты — воўк Алесь. Працягваем. Ты дарослы воўк, сімпатычны, але адзінокі. І ты вандруеш па пушчы ў пошуках ежы. 

Што табе можа трапіцца? Альбо драбяза, якую можна заўважыць пад лапамі, альбо знаходкі больш паспяховых ваўкоў, якія маюць свае перспектыўныя зграі, якія дынамічна развіваюцца і ядуць тое, што ім хочацца.

І вось у такіх невясёлых думках ты ідзеш сабе па пушчы. А тут — алень, пры чым не той алень, якога яшчэ лавіць, а, скажам так, гатовы для ўжытку. Што тут пачынаецца! Аленем можна харчавацца і дзень, і два, і, напрыклад, некалькі. Чым ты і займаешся.

І пасля цябе ад аленя застаецца вось гэта:

 

А што ты? А ты працягваеш вандроўку. Бо гэта быў не апошні ў пушчы алень. Спадзяемся, прынамсі.