Воўк Мікола

6месяцаў
Узрост
28кг
Вага
141см
Даўжіня цела з хвастом

Гэта быў малады ваўчок гэтага года нараджэння, якога пашанцавала адлавіць у адным з улюбёных для ваўкоў лясніцтве якое мае назву “Хвойніцкае”. Нашы даследчыкі перакананыя, што ён з даўно нам вядомай "Немяржанскай" ватагі. Але ці вярнуўся ён да сваёй ватагі пакажуць нашы даследаванні. Воўк названы ў гонар двух Мікалаяў - Мікалая Булатоўскага, егера Хвойніцкага лясніцтва, і Мікалая Чэркаса - навукоўца з Белавежскай пушчы.